BE RU EN

Бэльгія ўнесла ў спіс тэрарыстаў 29 расейцаў

  • 31.08.2016, 20:47

Усе гэтыя людзі звязаныя з тэрарыстычнымі арганізацыямі.

Бэльгійскія спецслужбы склалі спіс тэрарыстаў, у які трапілі 29 расейцаў. Пра гэта паведамляе выданне Knack co спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка бэльгійскага Каардынацыйнага цэнтра аналізу пагроз (OCAD) Паўля ван Тыгхельта.

Усе гэтыя людзі, з ягоных слоў, звязаныя з тэрарыстычнымі арганізацыямі. У чатырох фігурантаў спісу падвойнае грамадзянства - Расеі ды Бэльгіі, у астатніх - толькі расейскае, паведамляе «Дождь».

Усе расейцы, якія трапілі ў спіс - выхадцы з рэспублік Паўночнага Каўказа, пераважна з Чачні. 11 з іх знаходзяцца ў Сірыі ды ў Іраку, 13 вярнуліся з зоны баявых дзеянняў. Усе яны, паводле звестак OCAD, падтрымліваюць ці наўпрост фінансуюць групоўку «Імарат Каўказ» (прызнаная тэрарыстычнай і забароненай у Расеі).

Усяго ў спісе 614 чалавек, больш за палову з іх - грамадзяне Бэльгіі. Таксама ў сферы ўвагі спецслужбаў апынуліся грамадзяне Францыі, Алжыра ды Марока.

Апошнія навіны