BE RU EN

Павел Санковіч перамог на дыстанцыі 50 метраў на спіне на этапе Кубка свету

  • 31.08.2016, 20:14

Беларускі плывец Павел Санковіч перамог у фінальным заплыве на 50 м на спіне на этапе Кубка свету ў Бэрліне.

Для нашага суайчынніка гэта першая ў кар'еры вікторыя на этапах Кубка планеты. Дагэтуль толькі два беларусы перамагалі на гэтых спаборніцтвах: Дзмітрый Каптур (Стакгольм-2001 года, 1500 м) і Дзяніс Сілкоў (Масква-2004, 100 м комплексам), піша "Прессбол".

Плаванне. Кубак свету. Бэрлін. Мужчыны. 50 м на спіне:

1. Павел Санковіч (Беларусь) - 23.14

2. Станіслаў Данец (Расея) - 23.40

3. Бобі Хэрлі (Аўстралія) - 23.44

Апошнія навіны