Зваршчыкам пад Магілёвам усё лета плацілі па $100
- 31.08.2016, 17:45
У выпадку прастояў з віны наймальніка рабочых проста адпраўлялі «пагуляць».
Пра гэта charter97.org паведаміў у лісце чытач Сардэчны Віталь Алегавіч, які працуе зваршчыкам у ТАА «Протас» (Салтанаўка, Магілёўскі раён).
«Блізу 2-х мільёнаў. Вось такі заробак у зваршчыка. І гэта на прадпрыемстве, якое робіць маставыя металаканструкцыі для Беларусі.
Графік працы два праз два па 12 гадзін (з 7.00 да 19.00). Бываюць і начныя змены ў добраахвотна-прымусовым парадку таксама па 12 гадзін (з 19.00 да 7.00), але ў разліковым квітку гэта не ўлічваецца.
Малако выдалі толькі 4 літры на аднаго зваршчыка за 25 рабочых дзён. Заробак здзельна-прэміяльны. Дзесьці ў сярэдзіне чэрвеня патэлефанаваў начальнік і сказаў, што працы пакуль няма, выходзіць не трэба. Адпачывалі 3 дні.
Аднак заяў мы ніякіх не пісалі. Прастой атрымаўся з віны наймальніка. І гэтыя тры дні проста не ўвайшлі ў разлік, атрымліваецца, усім працоўным можна ставіць прагул. У ліпені такая ж сітуацыя была», - напісаў рабочы.