BE RU EN

Грыбаўскайтэ: Краіны Балтыі павінны аб'яднаць высілкі супраць БелАЭС

  • 31.08.2016, 17:39

Дамагчыся празрыстасці расследаванняў надзвычайных здарэнняў на будоўлі Астравецкай АЭС - агульная задача балтыйскіх краін.

Краіны Балтыі павінны патрабаваць, каб улады Беларусі забяспечылі празрыстасць будаўніцтва Беларускай АЭС у Астраўцы і неадкладна дапусцілі міжнародных экспэртаў, заявіла літоўскі прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ, якая ў сераду прыняла даверчыя граматы пасла Эстоніі ў Літве Яны Ванавескі, піша delfi.lt.

Са словаў прэзідэнта Літвы, неабходна і надалей умацоўваць літоўска-эстонскае супрацоўніцтва ў галіне бяспекі і абароны, правесці ў жыццё стратэгічныя для эканамічнага развіцця рэгіёну праекты.

Апошнія навіны