BE RU EN

Іван Ціхан: Мая алімпійская кар'ера не скончаная

  • 31.08.2016, 16:52

40-гадовы беларускі лёгкаатлет адзначыў, што яшчэ не збіраецца сканчаць кар'еру.

Пра гэта Іван Ціхан паведаміў tut.by.

- Вадзім Дзевятоўскі распавядаў у адным са сваіх інтэрв'ю, што судовы працэс абышоўся прыкладна ў 500 тысяч даляраў. У яго дагэтуль закладзеная менская кватэра. Як у вас усё гэта адбывалася?.

- Усё так жа. Мы з Вадзімам ішлі адным шляхам. Мне ўсё гэта абышлося крыху больш, чым 500 тысяч. Другі раз, калі мяне абвінавацілі, на жаль, былі аб'ектыўныя прычыны, каб пайсці іншым шляхам давядзення. Гэта значыць, у маім выпадку довадам з'яўляюцца тыя медалі, якія я атрымаў ужо пасля допінгавага скандалу на чэмпіянаце Еўропы і на мінулых Алімпійскіх гульнях. Я мяркую, што ў кожнай сістэме ёсць памылкі. Сістэма кантролю зусім новая, яна толькі выбудавалася. І там таксама працуюць людзі.

- Ваша алімпійская кар'ера скончаная?

- Зусім не. Але пра будучыню я стараюся не казаць. Гэта таямніца, а таямніцы нельга выдаваць. Раптам нешта не атрымаецца. Лепш казаць пра факты і пра скончаныя справы. Таму што ў 2008 годзе я ніяк не чакаў, што вось так усё адбудзецца, і на свой удзел у Алімпіядзе-2012 спадзяваўся. А выйшла ўсё па-іншаму.

Апошнія навіны