BE RU EN

Апублікаваныя цудоўныя здымкі прыроды фотаконкурсу National Geographic

  • 31.08.2016, 11:27

Прэзентаваныя фотаздымкі на званне найлепшыя фота прыроды 2016 года.

Афіцыйнае выданне Нацыянальнага геаграфічнага таварыства National Geographic апублікавала здымкі прэтэндэнтаў на перамогу ў фотаконкурсе 2016 National Geographic Nature Photographer of the Year, піша nv.ua.

Выданне выбрала найлепшыя здымкі прыроды з тых, што былі дасланыя фатографамі розных краін для ўдзелу ў прэстыжным фотаконкурсе. Серыя фота была апублікавана на афіцыйным сайце фотаконкурсу, які стартаваў 15 жніўня.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе фатографы могуць дасылаць да 4 лістапада ўключна. Пераможца атрымае галоўны прыз - дзесяцідзённую паездку на дваіх на Галапагос разам з камандай National Geographic. Акрамя таго, пераможцы ў кожнай катэгорыі атрымаюць грашовы прыз, памер якога залежыць ад прысуджанага месца ў фотаконкурсе. Між іншым, фатографы, якія зоймуць першае месца, атрымаюць 2,5 тысячы даляраў, другое - 750 даляраў, у той час, як трэцяе месца прадугледжвае грашовы прыз сумаю 500 даляраў.

Фотаконкурс National Geographic Nature Photographer of the Year закліканы дэманстраваць прыгажосць і разнастайнасць прыроды і жывёльнага свету, а таксама прыцягваць увагу грамадскасці да экалагічных праблем навакольнага асяроддзя, а таксама фармаванне пазітыўнага і беражлівага стаўлення да прыроды.

Апошнія навіны