BE RU EN

У прададзенай разам з жыхарамі Грушаўцы пабудуюць адміністрацыйны будынак з паркінгам

  • 31.08.2016, 11:20

Права праектавання і будаўніцтва будынка выстаўленае на аўкцыён.

Пабудаваць яго трэба будзе ў Разінскім завулку, для чаго давядзецца адсяліць і знесці жылыя і нежылыя будынкі на вул. Разінскай, 1 і стары будынак на зав. Разінскім, 4.

Пачатковы кошт лота 345 301 рубель, за выдаткі на падрыхтоўчую дакументацыю трэба будзе аддаць 5933 рубля. Арыенціровачны памер страт праз адабранне зямельнага ўчастка і зруйнаванне размешчаных на ім аб'ектаў нерухомасці, складзе 185 544 рубля, а пакрыццё страт сельскагаспадарчай вытворчасці ў памеры 2251 рубель.

Таргі пройдуць 3 кастрычніка ў Менскім гарадскім цэнтры нерухомасці.

Аўкцыён продажу вялікага ўчастку ў прыватным сектары Грушаўкі, нагадаем, прайшоў даслоўна паўтары тыдні таму: 6,6 гектара зямлі сышлі з малатка за 1,5 мільёна даляраў. Паводле ўмоваў аўкцыёну пакупнік павінен зруйнаваць больш за 30 жылых і нежылых дамоў. Цяпер асобна на таргі выстаўлена права забудовы гэтага ўчастка, паведамляе tut.by.

Апошнія навіны