BE RU EN

Кіеў сабраў 800 тамоў матэрыялаў у рамках расследавання супраць уладаў РФ

  • 31.08.2016, 9:07

Расследаванне вядзецца з верасня 2014 года і ахоплівае падзеі з лютага таго ж года.

Галоўная вайсковая пракуратура Украіны ў рамках дасудовага расследавання ў дачыненні да ўладаў РФ і службовых асоб расейскіх узброеных сіл сабрала па факце «агрэсіўнай вайны» на ўсходзе краіны больш за 800 тамоў матэрыялаў крымінальнай вытворчасці. Пра гэта генеральны пракурор Украіны Юры Луцэнка паведаміў у аўторак, 30 жніўня, паведамляе Deutche Welle.

З ягоных слоў, Масква дзейнічае «па змове з тэрарыстычнымі групоўкамі». Расследаванне вядзецца з верасня 2014 года і ахоплівае падзеі з лютага таго ж года.

З усяго корпуса матэрыялаў 350 маюць грыф «сакрэтна» і «цалкам сакрэтна». Дапытана больш за 1400 пацярпелых, больш чым 2000 сведак, праведзена больш за 1800 судовых экспэртыз, атрымана звыш 100 000 адзінак рэчыўных довадаў.

Інфармацыя аб ходзе расследавання і перспектывы прыцягнення вінаватых да крымінальнай адказнасці будуць абнародаваны на пасяджэнні камітэта Вярхоўнай рады ў пытаннях бяспекі і абароны 7 верасня.

Апошнія навіны