BE RU EN

Канадцы могуць нанесці ўдар па «Беларуськалію»

  • 30.08.2016, 21:58

Канадскія Potash і Agrium могуць аб'яднацца ў найбуйнейшага вытворцу ўгнаенняў.

Канадскія хімічныя кампаніі Potash Corp. і Agrium могуць аб'яднацца ў кампанію-гігант для вытворчасці ўгнаенняў з капіталізацыяй на $27,6 млрд. Аб гэтым паведамляе Financial Times са спасылкай на дасведчаныя крыніцы.

Капіталізацыя Potash складае $14,6 млрд, а капіталізацыя Agrium - $13 млрд, адзначае выданне. Пры гэтым магчымая ўгода будзе разглядацца як «зліццё роўных», гэта значыць акцыі дзвюх кампаніі ў роўнай прапорцыі будуць абмененыя на паперы трэцяй, інфармуе RNS.

Potash разглядае гэтую ўгоду ў якасці ўмацавання сваіх пазіцый пасля няўдалай спробы набыць нямецкага вытворцу калійных соляў K+S, а таксама на фоне нізкіх коштаў сыравіны і каштоўных папер.

Апошнія навіны