BE RU EN

У Альпах знайшлі абломкі швайцарскага знішчальніка

  • 30.08.2016, 21:12

Пошук пілота прадаўжаецца.

У швайцарскіх Альпах ля перавала Зустэн выяўленыя абломкі знішчальніка F/A-18, які прапаў учора ўвечары, піша gordonua.com.

Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце мінабароны Швайцарыі.

Ва ўстанове дадалі, што месца катастрофы выявілі сёння ў другой палове дня з гелікаптэра, але выратавальныя каманды пакуль не могуць туды дабрацца праз дрэннае надвор'е. Пілота знішчальніка пакуль не знайшлі.

Увечары 29 жніўня падчас трэнінгавага палёту знікла сувязь са знішчальнікам ВПС Швайцарыі F/A-18. Пілот перастаў адказваць праз чатыры хвіліны пасля ўзлёту.

Апошнія навіны