BE RU EN

У Фларыдзе арыштавалі Уладзіміра Пуціна

  • 30.08.2016, 18:30

Уладзімір Пуцін быў затрыманы пасля паведамленняў аб тым, што ён крычаў на супрацоўнікаў крамы.

У Фларыдзе перад судом паўстаў чалавек на імя Уладзімір Пуцін (Vladimir Putin) з горада Уэст-Палм-Біч, піша Gazeta.ru са спасылкай на CBS12.

Адзначаецца, што ён быў затрыманы ў супермаркеце Publix пасля паведамленняў аб тым, што ён крычаў на супрацоўнікаў крамы. Паведамляецца, што мэнэджары спрабавалі вывесці Пуціна з крамы, але той адмаўляўся.

Удакладняецца, што Пуціну выстаўленыя абвінавачванні ў несанкцыянаваным пранікненні і адмове падпарадкавацца супрацоўніку паліцыі.

Апошнія навіны