BE RU EN

Ва Украіне прэзентуюць стратэгію дэакупацыі

  • 30.08.2016, 18:12

"Стратэгія дэакупацыі" тэрыторыі Данбаса і Крыма будзе прэзентаваная на закрытым пасяджэнні кабінета міністраў Украіны.

Стратэгію дэакупацыі тэрыторый Украіны, якія часова знаходзяцца па-за кантролем Кіева, прэзентуюць 31 жніўня на пасяджэнні ўрада краіны. Размова ідзе пра асобныя раёны Данецкай і Луганскай абласцей і анэксаваную Расеяй паўвыспу Крым. З заявай на гэты конт выступіў намеснік міністра Украіны ў пытаннях часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асоб Георгій Тука, паведамляе Deutsche Welle са спасылкай на агенцтва "Украінскія навіны".

"Спадзяюся, што ў сераду, калі будзе ісці так, як запланавана, калі не будзе нейкіх надзвычайных падзей, то ў сераду ў Кабінеце міністраў будзе прэзентаваная гэтая стратэгія", - сказаў Тука ўвечары 29 жніўня ў эфіры праграмы "Свабода слова" на ўкраінскім тэлеканале ICTV.

Паводле слоў намесніка міністра, прэзентацыя пройдзе ў закрытым рэжыме. Дакументы, якія ўваходзяць у яе, таксама застануцца сакрэтнымі, але "дарожная карта" пасля таго, як яе ўхваліць ўрад, будзе апублікаваная.

Апошнія навіны