BE RU EN

Заўтра ў Беларусі будзе да 24 градусаў

  • 30.08.2016, 15:59

Месцамі на поўначы краіны пройдуць невялікія дажджы.

Да 24 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 31 жніўня. Прагназуецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі на поўначы краіны пройдуць невялікія дажджы.

Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Вецер чакаецца паўночна-заходні 2-7 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 8-13 градусаў вышэй за нуль, месцамі будзе плюс 5 - плюс 7 градусаў, удзень прагназуецца 18-24 градусы цяпла, паведамляе pogoda.by.

Апошнія навіны