BE RU EN

СМІ патрабуюць паказаць узбекскага дыктатара Карымава

  • 30.08.2016, 12:58

Маўчанне афіцыйных уладаў толькі пагаршае сітуацыю.

Галоўны рэдактар інфармацыйнага агенцтва «Фергана» Данііл Кіслоў пракаментаваў nsn.fm паведамленне пра смерць узбекскага дыктатара Іслама Карымава, размешчанае на сайце агенцтва, піша lenta.ru.

З яго слоў, «Фергана» адказвае за дакладнасць апублікаваных звестак, а ўладам краіны варта было б у гэтай сітуацыі не маўчаць. «Я прапаную афіцыйныя крыніцы Узбекістана, ураду, прэс-службе апарата прэзідэнта проста апублікаваць медыцынскую зводку пра ягоную хваробу або паказаць яго жывым у бальнічнай палаце», - заявіў ён.

Нагадаем, вечарам 29 жніўня агенцтва «Фергана» са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміла пра смерць 78-гадовага Карымава. У той жа час крыніца ў апараце дыктатара паведамленні аб яго смерці зняпраўдзіла.

Раней у той дзень дачка Іслама Карымава Лола адзначыла, што яе бацька перанёс кровазліццё ў мозг. Як распавялі ў апазіцыйным Народным руху Узбекістана (НДУ), 78-гадоваму Карымаву стала кепска на бяседзе, прысвечанай ушанаванню нацыянальнай алімпійскай камандзе.

Паводле звестак крыніц, Карымаў, радуючыся перамогам спартоўцаў, празмерна ўжываў гарэлку і іншыя спіртныя напоі. Вядома, што яшчэ апоўначы ён гутарыў з кіраўніком сваёй адміністрацыі Зелімханам Хайдаравым, затым ён раптам страціў прытомнасць і ўпаў.

Карымаў стаў прэзідэнтам Узбекістана ў 1991 годзе і з тых часоў нязменна кіраваў краінай.

Апошнія навіны