BE RU EN

На саміце G20 ЕЗ прапануе Брытаніі новую форму партнёрства

  • 30.08.2016, 11:59

На рэферэндуме 23 чэрвеня большасць брытанцаў выказалася за выхад Вялікабрытаніі з ЕЗ.

Еўразвяз на саміце G20 у кітайскім горадзе Ханчжоў заявіць пра гатоўнасць стварыць новае партнёрства з Вялікабрытаніяй пасля пастановы гэтай краіны пакінуць супольнасць. Пра гэта журналістам у Брусэлі паведаміла еўрапейская дыпламатычная крыніца, піша ТАСС.

З яе слоў, Brexit - тэма, якая павінна, перш за ўсё, абмяркоўвацца на ўзроўні ЕЗ і Вялікабрытаніі. «На саміце G20 мы толькі можам запэўніць партнёраў, што мы зробім усё магчымае, каб стварыць новыя рамкі для партнёрства з Вялікабрытаніяй. Наша задача - давесці гэты сігнал», - сказаў ён.

Нагадаем, на рэферэндуме 23 чэрвеня большасць брытанцаў выказалася за выхад Вялікабрытаніі з ЕЗ (Brexit). На пачатак 2017 года запланаваны пачатак перамоваў з нагоды прымянення Лонданам артыкула 50 Лісабонскай дамовы, якая прадугледжвае механізм выхаду дзяржавы - сябра з ЕЗ. Працэдура зойме блізу двух гадоў.

Апошнія навіны