BE RU EN

Людзі з атачэння Карымава: Кіраўнік Узбекістана жывы

  • 30.08.2016, 10:17

У Ташкенце зняпраўджваюць паведамленні аб тым, што дыктатар Іслам Карымаў памёр у бальніцы.

«Яго стан медыкі ацэньваюць як стабільны», - сказала крыніца, блізкая да кіраўніцтва рэспублiкi, у панядзелак увечары.

Тым часам у пасольстве РФ ва Узбекістане «Интерфаксу» заявілі, што не могуць ні пацвердзіць, ні зняпраўдзіць інфармацыю пра смерць Іслама Карымава.

Раней некаторыя СМІ паведамілі пра смерць кіраўніка Узбекістана ў панядзелак.

Узбекскі дыктатар Карымаў знаходзіцца ў рэанімацыі пасля перанесенага ў суботу кровазліцця ў мозг, паведаміла раней яго малодшая дачка Лола Карымава-Тыляева.

Апошнія навіны