BE RU EN

Папа Рымскі сустрэўся з заснавальнікам Facebook

  • 29.08.2016, 17:05

Папа Рымскі абмеркаваў з Маркам Цукербергам варыянты выкарыстання камунікацыйных тэхналогій у барацьбе з беднасцю.

Заснавальнік сацыяльнай сеткі Facebook Марк Цукерберг і ягоная жонка Прысцыла Чан сустрэліся ў панядзелак з кіраўніком Рымскай каталіцкай царквы Папам Францішкам. Пантыфік прыняў гасцей у рамках «прыватнай аўдыенцыі» ў Ватыкане, паведамляе РБК.

Папа Рымскі абмеркаваў з заснавальнікам Facebook варыянты выкарыстання камунікацыйных тэхналогій у барацьбе з беднасцю і магчымасці дастаўкі «пасланняў надзеі людзям, якія папалі ў найбольш неспрыяльныя сітуацыі».

«Мы абмеркавалі важнасць устанаўлення сувязі паміж людзьмі, асабліва ў тых частках свету, дзе няма доступу да інтэрнэту. Мы падарылі Папу мадэль Aquila, нашага самалёта, які атрымлівае энэргію ад сонца, які забяспечыць доступ да інтэрнэту ў тых месцах, дзе яго пакуль няма. Гэта была сустрэча, якую мы ніколі не забудзем», - напісаў на сваёй старонцы ў сетцы Facebook сам Марк Цукерберг.

Заснавальнік Facebook таксама адзначыў, што захоплены тым, як Францішак здолеў знайсці новыя спосабы дастукацца да людзей усіх веравызнанняў ва ўсім свеце.

Апошнія навіны