BE RU EN

Амерыканскі баскетбаліст будзе выступаць за нацыянальную каманду Беларусі

  • 29.08.2016, 15:56

Малік Уэйнс правёў 29 матчаў у наймацнейшай лізе свету.

Амерыканскі разыгрываючы «Енісея» Малік Уэйнс атрымае беларускі пашпарт і будзе выступаць за нацыянальную каманду Беларусі, паведамляе «Прессбол».

Малік Уэйнс нарадзіўся ў Філадэльфіі. Пэўных поспехаў абаронца дамогся на школьным узроўні: падчас выступаў за Вышэйшую каталіцкую школу Філадэльфіі ён быў уключаны ў трэцюю каманду найлепшых маладых баскетбалістаў ЗША. Малік тры гады выступаў у складзе каманды Універсітэта Вілановы, выстаўляў сваю кандыдатуру на драфт НБА-2012, але абраны не быў. Аднак, у яго ёсць досвед гульні ў наймацнейшай лізе свету: Уэйнс правёў 29 матчаў у складзе «Філадэльфіі» і «Кліпэрс».

Сезон-2015/16 амерыканец правёў у італійскім «Варэзе» (25 матчаў, 10.8 бала, 2.8 падбораў, 2.6 перадачы за гульню). У жніўні 2016 года Малік падпісаў кантракт з «Енісеем».

Апошнія навіны