BE RU EN

Сталі вядомыя падрабязнасці загубы рабочага на БелАЭС

  • 29.08.2016, 14:48

Гэта быў 43-гадовы мантажнік будаўнічых канструкцый.

Астравецкім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка паводле факту загубы рабочага на будаўнічай пляцоўцы БелАЭС паблізу вёскі Гоза Астравецкага раёна, паведамляе БелТА са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарову.

«Трагедыя адбылася 26 жніўня прыблізна пад 16 гадзін 20 хвілін. У выніку траўмавання металічным балонам загінуў 43-гадовы мантажнік будаўнічых канструкцый», - паведаміла Юлія Ганчарова.

Паводле ейных слоў, у мэтах высвятлення абставінаў здарэння следчыя з удзелам экспэртаў агледзелі месца здарэння. «Прызначаныя судова-медыцынскія экспэртызы. Праводзяцца апытанні відавочцаў і кіраўнікоў, адказных за гарантаванне правілаў тэхнікі бяспекі», - сказала Ганчарова.

Нагадаем, што першым аб чарговым трагічным НЗ на БелАЭС паведаміў астравецкі актывіст Мікалай Уласевіч.

«Вось яшчэ адно надзвычайнае здарэнне на будаўнічай пляцоўцы АЭС. Учора прыкладна пад 17-00 загінуў чалавек, на якога зваліўся кіслародны балон, а затым і падарваўся. Гэта дзявятая або дзясятая ахвяра, якую праглынула гэтая злашчасная будоўля», - напісаў актывіст у «Фэйсбуку».

Апошнія навіны