BE RU EN

Мінабароны РФ праверыць «гатоўнасць улады да ваеннага часу»

  • 29.08.2016, 14:08

Праверка праводзіцца на загад Уладзіміра Пуціна.

Міністэрства абароны Расеі правядзе раптоўную праверку дзейнасці прадпрыемстваў абаронна-прамысловага комплексу і федэральных органаў выканаўчай улады ў варунках ваеннага часу, паведамляе dw.com.

У мерапрыемстве будуць задзейнічаныя структурныя падраздзяленні Мінкамсувязі, Мінфінансаў, Мінпрамгандлю, Расрэзерву і Банка Расеі. Міністэрства абароны праверыць гатоўнасць некалькіх прадпрыемстваў абаронна-прамысловага комплексу поўдня Расеі «да выканання ўскладзеных мабiлiзацыйных заданняў на пастаўку і рамонт узбраення, вайсковай і спецыяльнай тэхнікі ў інтарэсах створаных груповак войскаў».

У рамках праверкі будзе праведзены прызыў грамадзян РФ з запасу, пастаўка аўтамабільнай тэхнікі і фармаванне вайсковых часцей тэрытарыяльнай абароны ў Паўднёвай, Цэнтральнай вайсковых акругах і на Паўночным флоце. Пры гэтым палявыя ўстановы Банка Расеі ўпершыню правядуць фінансавае забеспячэнне войскаў у адрыве ад сталых пунктаў дыслакацыі.

Праверка боегатоўнасці Узброеных сіл РФ будзе праводзіцца на даручэнне прэзідэнта краіны Уладзіміра Пуціна і скончыцца 31 жніўня.

Апошнія навіны