BE RU EN

Кіраўнік МУС Польшчы: Неабходна ўшчыльніць усходнюю мяжу

  • 29.08.2016, 10:43

Такія дзеянні павінны быць адказам на новыя пагрозы бяспекі на знешніх межах Еўразвязу.

Кіраўнік МУС Польшчы Марыуш Блашчак заявіў аб неабходнасці ўшчыльніць усходнюю мяжу краіны і павялічыць колькасць памежнай аховы. Пра гэта польскі міністр сказаў у эфіры «Польскага радыё».

З ягоных слоў, такія дзеянні павінны быць адказам на новыя пагрозы бяспекі.

Міністр унутраных спраў адзначыў, што ў гэтым пытанні польскі ўрад дамогся пэўных вынікаў: адноўлены Карпацкі дэпартамент памежнай службы, павялічаная колькасць памежнікаў, якая з 2008 года скарацілася больш чым на 1,8 тыс. чалавек.

Марыуш Блашчак адзначыў, што ахова ўсходняй мяжы Польшчы - знешняй мяжы Еўрапейскага звязу - гэта адна з прыярытэтных задач яго ўстановы.

«Яе ўшчыльненню павінны служыць, між іншым, перамовы з Украінай і Беларуссю», - сказаў ён.

Кіраўнік МУС Польшчы падкрэсліў, што механізм рэлакацыі ўцекачоў не вырашае міграцыйнага крызісу, а наадварот - выклікае чарговыя хвалі мігрантаў. Са слоў міністра, краіны ЕЗ павінны спачатку засяродзіцца на ўшчыльненні знешніх межаў Еўразвязу.

Апошнія навіны