BE RU EN

У Італіі адбыўся новы землятрус

  • 28.08.2016, 21:30

У Цэнтральнай Італіі адбыўся новы падземны штуршок магнітудай 4,4.

Ён быў зафіксаваны ў 17.55 паводле мясцовага часу (18.55 паводле Менску) у нядзелю, 28 жніўня, каля горада Аркуата-дэль-Тронта (вобласць Марка).

Эпіцэнтр чарговага падземнага штуршка знаходзіўся за 7 кіламетраў ад горада на глыбіні 9 кіламетраў, паведамляе тэлеканал RaiNews24 (пераклад – korrespondent.net). Ваганні зямной кары адчуваліся і ў Рыме, адзначае тэлеканал.

Адзначым, Аркуата-дэль-Тронта пацярпеў ад разбуральнага землятрусу магнітудай 6,0 у ноч на 24 жніўня ў цэнтральнай частцы Італіі. Разбурэнні зафіксаваныя ў трох абласцях: Лацыё, Марка і Умбрыя. Паводле апошніх звестак, у выніку стыхійнага бедства загінулі 290 чалавек. Каля 2,5 тысячы чалавек страцілі дамы.

Апошнія навіны