BE RU EN

Пад Лёзнам прайшла акцыя ў гонар паўстанцаў 1863 года

  • 28.08.2016, 20:12

Актывісты з Оршы, Лёзна і Віцебска сабраліся каля ўнікальнага помніка ў вёсцы Пагосцішча.

Актывісты ўсклалі кветкі да ўнікальнага помніка ў сяле Пагосцішча Лёзненскага раёна – на месцы апошняга бою паўстанцаў 1863 года пад кіраўніцтвам камандзіра Аршанскага атрада Ігната Будзіловіча, паведамляе «Радыё Рацыя».

Помнік зроблены вучнямі Лёзненскай школы з ініцыятывы настаўніцы Алены Грачышнікавай у 2006 годзе. Крыж зрабіў армянскі скульптар. Надпіс «За незалежную Беларусь» зроблены рукой вучаніцы Лёзненскай школы. Месца ўшаноўвацца штогод у дзень пакарання смерцю Ігната Будзіловіча – 28-га жніўня.

Апошнія навіны