Межы ЕЗ правераць на «стрэсаўстойлівасць»
- 28.08.2016, 18:24
Еўрапейская памежная служба Frontex праверыць межы Еўрапейскага звяза стрэс-тэстам.
Еўрапейскае памежнае агенцтва Frontex у кастрычніку гэтага года мае намер правесці стрэс-тэст з мэтай праверыць надзейнасць межаў Эўразвязу.
«Мы хочам паглядзець, наколькі краіны-сябры ЕЗ падрыхтаваны да крызіснай сітуацыі на вонкавых межах Еўразвяза. Мяркуецца адпрацоўка розных сцэнараў на марскіх, наземных і паветраных межах», – паведаміў дырэктар Frontex Фабрычэ Леджэры ў інтэрв'ю нямецкаму штотыднёвіку Welt am Sonntag (пераклад – DW).
Паводле словаў Фабрычэ Леджэры, праверкі будуць праведзеныя, у прыватнасці, у Нямеччыны і Грэцыі.
У матэрыяле нямецкага выдання таксама гаворыцца пра тое, што кастрычніцкія стрэс-тэсты для межаў Еўразвяза з'яўляюцца часткай новай праграмы Frontex, якая ўступіць у сілу праз некалькі тыдняў.
У ліку іншага гэтая праграма загадвае краінам ЕЗ вылучыць 1500 памежнікаў, якія могуць быць задзейнічаныя Frontex у тэрміновым парадку цягам некалькіх дзён.
Акрамя ўзмацнення аховы межаў, кіраўнік Frontex Леджэры выступае таксама за пашырэнне легальных магчымасцяў іміграцыі ў Еўропу і такім чынам зніжэнне ціску на вонкавыя межы Еўрапейскага звяза.