BE RU EN

Марадона прызнаў свайго пазашлюбнага сына

  • 28.08.2016, 16:49

Легендарны футбаліст не бачыўся з сынам 13 гадоў.

Легендарны аргентынскі футбаліст Дыега Марадона сустрэўся з сынам сваёй былой сяброўкі Крысціны Сінагры і публічна прызнаў сябе ягоным бацькам, паведамляе The Telegraph.

Паведамляецца, што Дыега-малодшы нарадзіўся ў верасні 1986 года. У той час Марадона выступаў за італьянскі «Напалі».

Апошні раз яны мімаходам бачыліся на турніры гольфу ў 2003 годзе. Італьянскі суд прызнаў Марадону бацькам дзіцяці пасля таго, як футбаліст адмовіўся прайсці тэст ДНК.

«Я шчаслівы, таму што ўз'яднаўся з сынам гэтак сама, як калісьці ўз'яднаўся з Янай. Я вельмі моцна люблю яго, і ён вельмі падобны на мяне», – заявіў Марадона.

Адзначаецца, што на сустрэчы прысутнічала 20-гадовая пазашлюбная дачка Марадоны Яна, якую ён прызнаў сваёй пасля судовага разбору. Акрамя Дыега-малодшага і Яны, у Марадоны ёсць яшчэ дзве дачкі і трохгадовы сын.

Апошнія навіны