BE RU EN

Прэзідэнта Узбекістана раптоўна шпіталізавалі

  • 28.08.2016, 16:09

СМІ паведамляюць пра інсульт у 78-гадовага Іслама Карымава.

Прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава раптоўна шпіталізавалі. Пра гэта паведаміў у нядзелю кабінет міністраў краіны. СМІ вымушаныя здавольвацца чуткамі і не выключаюць, што прэзідэнт перанёс інсульт.

"Кабінет міністраў Рэспублікі Узбекістан паведамляе, што прэзідэнт Рэспублікі Узбекістан Іслам Карымаў знаходзіцца на стацыянарным лячэнні", – цытуе паведамленне Кабміна сайт newsru.com.

Адзначаецца, што, на думку спецыялістаў, поўнае медыцынскае абследаванне і наступнае лячэнне запатрабуюць пэўнага часу.

Падрабязнасці пра характар захворвання і стан здароўя кіраўніка дзяржавы не прыводзяцца.

Сайт "Фергана.ру", зрэшты, сцвярджае, што Карымаў цяжка захварэў і, магчыма, перанёс інсульт.

Ісламу Карымаву 78 гадоў. Ён нарадзіўся 30 студзеня 1938 года ў Самаркандзе (Узбекская ССР, СССР). У савецкі час займаў пасаду першага сакратара ЦК Камуністычнай партыі Узбекскай ССР (1989 – 1991). Узбекістанам кіруе з моманту здабыцця савецкай рэспублікай незалежнасці. У 1990 – 1992 гадах – кіраўнік урада Узбекістана, потым – прэзідэнт. На першых выбарах набраў 86%, потым – стабільна больш за 90%.

Апошнія навіны