BE RU EN

Міністэрства гандлю паабяцала не павялічваць цэны на гарэлку

  • 28.08.2016, 15:39

Гранічныя мінімальныя цэны на моцны алкаголь вырастуць ужо з 1 кастрычніка.

Міністэрства гандлю загадам ад 8 жнiўня 2016 г. №26 павышае гранічныя мінімальныя цэны на алкагольныя напоі крэпасцю звыш 28% і этылавы спірт, якія будуць дзейнічаць з 1 кастрычніка.

Адпаведны дакумент апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА. Так, лімітавая мінімальная адпускная цана за 0,5 літра беларускага алкаголю мацункам 40% (з коштам спажывецкай тары) складзе Br4,40, раздробная цана - Br5,58. Адпускная цана на імпартныя алкагольныя напоі, што рэалізуюцца на тэрыторыі Беларусі, складзе Br8,80.

«На раздробную цану гэта паўплываць не павінна, бо фактычна склаліся адпускныя кошты вышэй за мінімальныя», - пракаментаваў міністр гандлю Уладзімір Калтовіч.

Таксама пастановай устаноўленыя гранічныя мінімальныя адпускныя кошты на спірт этылавы з харчовай сыравіны, выраблены і (або) які рэалізуецца на тэрыторыі Беларусі.

Апошнія навіны