BE RU EN

Заўтра ў Беларусі да 33 градусаў цяпла

  • 28.08.2016, 13:26

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

На панядзелак, 29 жніўня, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі праз спякоту, паведамляецца на сайце Рэспубліканскага гідраметцэнтра.

У дзённыя гадзіны на большай частцы тэрыторыі рэспублікі максімальная тэмпература паветра дасягне +30, +33°С, у Менску +30, +31°С.

Вечарам на захадзе краіны магчымы дождж.

Апошнія навіны