BE RU EN

Пад Менскам загарэўся аўтобус з дачнікамі

  • 28.08.2016, 12:06

Усе 20 пасажыраў паспелі пакінуць транспарт, які загарэўся.

У нядзелю раніцай у раёне Дубаўляны загарэўся аўтобус з дачнікамі, які ехаў з горада, паведамілі tut.by відавочцы.

У Менскім абласным упраўленні МНС пацвердзілі факт НЗ, паведаміўшы, што прычына надзвычайнага здарэння пакуль не вядомая, але загаранне адбылося ў маторным адсеку.

«Добра, што кіроўца вельмі рана заўважыў узгаранне, і ўсе пасажыры, блізу 20 чалавек, паспелі пакінуць аўтобус», - удакладнілі ратавальнікі.

Апошнія навіны