BE RU EN

Джэф Глас падпісаў пробны кантракт з «Таронта»

  • 27.08.2016, 21:39

Брамнік Джэф Глас на правах вольнага агента падпісаў пробны кантракт з «Таронта».

Мінулыя сем сезонаў Глас правёў у КХЛ. За гэты час ён выйшаў на лёд у 234 матчах, прапускаючы ў сярэднім 2,63 шайбы за гульню. Апошнім клубам 30-гадовага канадца было менскае «Дынама», паведамляе "Прессбол".

Апошнія навіны