BE RU EN

У Вялікабрытаніі абрынуўся мост на аўтастраду

  • 27.08.2016, 21:26

Мост абрынуўся праз тое, што грузавік, які пад’ехаў пад яго, зачапіў канструкцыю.

27 жніўня ў графстве Кент, што на паўднёвым усходзе Вялікабрытаніі, на ажыўленай ў суботу трасе М20 абрынуўся пешаходны мост.

Паліцыя графства паведаміла, што мост абрынуўся праз грузавік: буйнагабарытны аўтамабіль заехаў пад мост і зачапіў канструкцыю, паведамляе «Новы час» са спасылкай на BBC.

У выніку здарэння ніхто не загінуў, атрымаў раненні адзін чалавек.

Відавочцы адзначаюць, што здарэнне адбылося ў адзін з самых ажыўленых перыядаў, калі брытанцы масава раз'язджаюцца з Лондана на поўдзень краіны, паколькі ў краіне наступілі выходныя.

Траса М20 злучае Лондан і Еўратунэль, які злучае Каралеўства з кантынентальнай Еўропай.

ФОТА З САЙТА BBC.COM
ФОТА З САЙТА BBC.COM
ФОТА З САЙТА BBC.COM
ФОТА З САЙТА BBC.COM
ФОТА З САЙТА BBC.COM

Апошнія навіны