У Беларусі стала на 65 школ менш
- 27.08.2016, 16:47
Намеснік міністра адукацыі патлумачыў закрыццё школ дэмаграфічнай сітуацыяй.
Аптымізацыя колькасці школ у краіне з'яўляецца натуральным працэсам. Такое меркаванне выказаў сёння ў Гомелі ў гутарцы з журналістамі намеснік міністра адукацыі Беларусі Віктар Якжык. Ён браў удзел у працы абласнога жнівеньскага педсавета, паведамляе БелТА.
Сёлета ў Беларусі стала на 65 школ менш, у тым ліку 7 школ закрытыя ў Гомельскай вобласці. У абсалютнай большасці выпадкаў яны знаходзяцца ў сельскай мясцовасці і належаць да так званых малакамплектных школ.
«Гэта натуральны працэс, які не кіруецца планамі зверху. Пастанова ў кожнай канкрэтнай школе прымаецца пасля вывучэння ўсіх аспектаў. І мы заўсёды просім органы рэгіянальнай улады не забываць, што інтарэсы людзей у гэтым пытанні павінны быць вышэй за ўсё», - адзначыў суразмоўца.
Калі прааналізаваць прычыны, паводле якіх прымаліся пастановы аб закрыцці школ, то ўсе яны носяць аб'ектыўны характар, мяркуе намеснік міністра. У першую чаргу гэта звязана з дэмаграфічнай сітуацыяй, якая сведчыць аб скарачэнні сельскага насельніцтва. Некаторыя ж школы, пабудаваныя шмат дзесяцігоддзяў таму назад, ужо выпрацавалі свой патэнцыял.
Ёсць выпадкі, калі школы ўжо не падыходзяць праз гаспадарчыя характарыстыкі, а ў суседняй школе вучыцца значна камфортней. Пры гэтым няма збояў у арганізацыі падвозу школьнікаў.
«Разам з тым, хачу падкрэсліць, што калі ёсць хоць бы адзін са станоўчых элементаў, за які можна зачапіцца, падмацаваны жаданнем бацькоў і педагагічнага калектыву, то мы не ідзем на такую аптымізацыю», - сказаў ён.