BE RU EN

У Менску адбудзецца канцэрт памяці Алеся Чаркашына

  • 27.08.2016, 15:58

На канцэрце выступіць вядомы беларускі бард Зміцер Вайцюшкевіч.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў сустаршыня аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец.

«У аўторак, 30 жніўня, у Менску на вул. Тарханава, 14 (актавая зала СШ 48, раён Возера) пройдзе канцэрт вядомага беларускага спевака Змітра Вайцюшкевіча. Канцэрт прысвечаны памяці Алеся Чаркашына, верніка і барда, капелана беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, які загінуў год таму.

Падчас канцэрту можна будзе зрабіць ахвяраванні на помнік Алесю Чаркашыну, які плануецца адкрыць на могілках пад Берасцем у дзень народзінаў добраахвотніка 27 верасня.

Пачатак сустрэчы – у 17.30. Уваход вольны, – напісаў Павел Севярынец.

Апошнія навіны