BE RU EN

У 25-ю гадавiну незалежнасці ў Малдове адзначаюць 25-ю праходзяць акцыi пратэсту

  • 27.08.2016, 15:24

На парад прыйшлі сотні апазіцыянераў.

У цэнтры Кішынёва адбыўся вайсковы парад, з прамовай выступіў прэзідэнт Малдовы Мікалай Цімофці.

Некалькі сотняў апазіцыйна настроеных дэманстрантаў былі не прапушчаныя на плошчу ўзмоцненымі кардонамі паліцыі. Быў ужыты слезацечны газ.

Пра гэта паведамляе малдаўскі рэсурс Newsmaker.

Дэманстранты свісталі і скандавалі антыўрадавыя лозунгі.

Нягледзячы на гэта, Цімофці ўсё-такі выступіў з прамовай, у якой заклікаў давесці да канца пачатыя рэформы і расследаваць крадзеж мільярда еўраў з банкаў краіны, каб «аднавіць давер народа і знешніх партнёраў».

Пасля ўрачыстых мерапрыемстваў паліцыя пакінула плошчу, куды ўвайшлі дэманстранты і дзе пачаўся канцэрт.

Апошнія навіны