BE RU EN

У Турцыі затрыманыя тры былыя дыпламаты

  • 27.08.2016, 12:42

Усе затрыманыя падазраюцца ў сувязях з Гюленам.

Тры высокапастаўленыя турэцкія дыпламаты ў суботу змешчаныя пад варту ў межах расследавання спробы вайсковага перавароту, паведамляе interfax.ru.

Сярод затрыманых называюць Гюрджана Балыка, які быў дарадцам у знешнепалітычных пытаннях у ранейшага прэзідэнта Турцыі Абдулаха Гюля. Ён таксама служыў дарадцам у былога прэм'ер-міністра Турцыі Ахмета Давутаглу, калі ён займаў пасаду кіраўніка МЗС.

Усіх затрыманых падазраюць у сувязях з апазіцыйным прапаведнікам Фетулахам Гюленам, які жыве ў ЗША.

Нагадаем, спроба вайсковага перавароту ў Турцыі была здзейсненая ў ноч на 16 ліпеня.

Апошнія навіны