Рада бяспекі ААН асудзіла ракетныя выпрабаванні КНДР
- 27.08.2016, 10:20
Сябры Рады пагадзіліся прыняць надзвычайныя меры ў адказ на дзеянні Пхеньяна.
Рада бяспекі ААН у пятніцу асудзіла Паўночную Карэю за чарговы запуск балістычнай ракеты, паведамляе расейская служба BBC.
Сябры Рады пагадзіліся прыняць надзвычайныя меры ў адказ на дзеянні Пхеньяна.
Дастаткова рэзкую заяву падтрымаў і Кітай, які звычайна лічыцца асноўным хаўруснікам КНДР у свеце.
Пхеньян, у сваю чаргу, вельмі рэзка адрэагаваў на асуджэнне Радай Бяспекі ААН запуску балістычнай ракеты. У паведамленні міністэрства замежных справаў КНДР заява РБ ААН названая «агіднай правакацыяй».
Нагадаем, на гэтым тыдні Паўночная Карэя правяла запуск балістычнай ракеты з падводнай лодкі ў Японскім моры. Паводле звестак паўднёвакарэйскіх і амерыканскіх вайскоўцаў, ракета пераадолела адлегласць 480 – 500 км і ўпала ў моры.
У 2006 годзе Паўночная Карэя ўпершыню выпрабавала ядзерную зброю. З тых часоў РБ ААН пяць разоў уводзіла супраць яе розныя санкцыі. У сакавіку гэтага года РБ ААН абмежавала міжнародны імпарт мінеральнай сыравіны з КНДР і правядзенне з ёй банкаўскіх аперацый.
Насуперак рэзалюцыям ААН, Паўночная Карэя з пачатку гэтага года ажыццявіла некалькі запускаў і адно выпрабаванне тэрмаядзернага прылады.