BE RU EN

Лукашэнка адмовіўся ўдзельнічаць ва ўборцы бахчавых праз Чыжа?

  • 20.08.2016, 11:52

У загараднай рэзідэнцыі Лукашэнкі пачалі збіраць гарбузы.

Пра гэта паведаміў тэлеканал АНТ.

Аднак у адрозненне ад мінулага года ў сюжэце не фігуруе ні сам кіраўнік Беларусі, ні яго світа, якая складаецца, у тым ліку, з набліжаных бізнэсоўцаў.

Нагадаем, у жніўні 2015 года ўраджай бульбы і бахчавых Аляксандру Лукашэнку дапамагаў збіраць Юрый Чыж, які цяпер знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Як піша «Салідарнасць», варыянтаў два: альбо кіраўнік Беларусі наважыў на чарговай уборцы не свяціцца са світай перад відэакамерамі, альбо зусім адмовіўся ад удзелу ў зборы ўраджаю. У любым выпадку найбольш верагоднай прычынай выглядае арышт даўняга паплечніка Юрыя Чыжа. З'яўленне світы на палях без яе старога ўдзельніка выклікала б чарговую хвалю размоў.

Апошнія навіны