BE RU EN

Спартовец, які абразіў беларускую мову, будзе сцяганосцам каманды ў Рыа

  • 2.08.2016, 18:05

На гэтую місію Васіля Кірыенку парэкамендаваў Міжнародны алімпійскі камітэт.

Найлепшы велагоншчык Беларусі, чалец брытанскай каманды Sky Procycling Васіль Кірыенка будзе сцяганосцам каманды Беларусі на Алімпіядзе ў Рыа. На просьбу МАК ён заменіць Сяргея Мартынава.

Арганізацыя мяркуе, што гэтую місію павінен выконваць спартовец - удзельнік Гульняў, а не трэнер, у ролі якога ў Бразіліі выступае Сяргей Мартынаў.

Нагадаем, раней сцяганосцам быў абраны алімпійскі чэмпіён у кулявой страляняніне Сяргей Мартынаў.

Як паведамляў раней сайт charter97.org, Кірыенка "праславіўся" сваёй заявай аб тым, што не бачыць у беларусізацыі ніякай карысці. Сам ён валодае гішпанскай, італійскай і на побытавым узроўні ангельскай мовамі. А вось беларуская ў спісе моўных прыярытэтаў спартоўца не значыцца.

Апошнія навіны