BE RU EN

Грыбнік падарваўся на палігоне пад Барысавам

  • 2.08.2016, 11:15

Мужчына спрабаваў падрамантаваць ровар знойдзенай жалязякай, якая аказалася вайсковым набоем.

На барысаўскім палігоне ад выбуху загінуў мужчына. Пра гэта выданню «Адзінства» паведамілі ў Барысаўскім ГРАНС.

Паводле папярэдніх звестак, барысаўчанін вяртаўся дадому пасля збору грыбоў праз тэрыторыю палігона.

У грыбніка зламаўся ровар. Каб паправіць яго, мужчына падабраў на полі металічны прадмет і стаў стукаць ім па ровары. У выніку адбыўся выбух. Мужчыну адарвала кісць рукі. Таксама ён атрымаў аскепкавыя раненні, ад чаго памёр на месцы.

Апошнія навіны