BE RU EN

Відэафакт: у Мазыры абрынулася частка дарогі

  • 18.08.2016, 12:17

За лічаныя секунды груды глебы і асфальту абрынуліся ў яр.

Надзвычайнае здарэнне адбылося на тэрыторыі Мазырскага доследнага лясгаса, размешчанага на вуліцы Інтэрнацыянальнай. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Яшчэ раніцай на гэтым месцы стаяла тэхніка. Праз некалькі гадзін прама на вачах у работнікаў прадпрыемства стаў трэскацца асфальт. За лічаныя секунды груды глебы абрынуліся ўніз, паведамляе tkm.by.

Такія апоўзні ў Мазыры не рэдкасць. Аналагічны выпадак адбыўся сёлета на вуліцы Савецкай. Тады яго прычынай сталі праліўныя дажджы. Што паўплывала на абвальванне схілу на Інтэрнацыянальнай, трэба высветліць адмысловай камісіі.

Апошнія навіны