BE RU EN

У Менску падпалілі машыну таксі

  • 18.08.2016, 11:11

У выніку пажару была пашкоджаная ўнутраная ашалёўка, закураны салон.

Паведамленне аб загаранні легкавога аўтамабіля насупраць будынка на вул. Нежданавай, 39 паступіла ў МНС 17 жніўня а 22:18.

Ратавальнікі, якія прыбылі на месца выкліку, устанавілі, што адбылося загаранне легкавога аўтамабіля «Рэно Эспейс» 2007 года выпуску.

Як мяркуецца, прычына - падпал неўсталяванай асобай, паведамляе прэс-служба МНС.

Апошнія навіны