BE RU EN

Мінскаўтагаз: Кожны трэці самаход на газе не праходзіць праверку

  • 16.08.2016, 21:39

Аўтамабіль "Фольксваген Туран" выбухнуў на паліўнай станцыі ў Баранавічах, бо балоны з газам былі пашкоджаныя карозіяй.

Такую версію называюць на большасці аўтасэрвісаў, якія займаюцца абслугоўваннем самаходаў на газе.

Траціна такіх аўтамабіляў наогул не праходзіць сэртыфікацыю. Пра гэта "Еўрарадыё" паведамілі ў менскім аўтасэрвісе, які абслугоўвае самаходы на газе.

Супрацоўнік аўтасэрвісу: "З заявак траціна аўтамабілістаў, уладальнікаў самаходаў на газе, не праходзіць атэстацыю газавых балонаў, бо яны спрацаваныя. Пасля яны маюць зняць іх і атрымаць новыя".

Лічбу 30% пацвярджаюць і на "Мінскаўтагазе" - філіі "Белтрансгазу". Тут раяць праходзіць праверку раз на год, а таксама чысціць балоны пасля зімы.

На баранавіцкай паліўнай станцыі аўтамабіль выбухнуў падчас запампоўвання газу. Кіроўца - 46-гадовы мужчына - быў шпіталізаваны з сур'ёзнай траўмай нагі. Праверкай гэтага здарэння займаецца Следчы камітэт.

Апошнія навіны