BE RU EN

За паўгода экспарт знізіўся амаль на 20%

  • 15.08.2016, 17:08

У першым паўгоддзі знізіліся замежнае тавараабарачэнне, экспарт і імпарт Беларусі.

У студзені-чэрвені 2016 года абарачэнне вонкавага гандлю таварамі да ўзроўню студзеня-чэрвеня 2015 года з разліку ў існых цэнах знізілася на 15,9%, экспарт - на 18,5%, імпарт - на 13,3%, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

У студзені-чэрвені 2016 замежнагандлёвае абарачэнне тавараў Беларусі склала 24 млрд 102,6 млн даляраў ЗША, у тым ліку экспарт - 11 млрд 139,4 млн даляраў, імпарт - 12 млрд 963,2 млн даляраў.

Паводле вынікаў шасці месяцаў гэтага года ў параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года экспарт тавараў у натуральным выражэнні павялічыўся на 1,2%, імпарт - скараціўся на 1,9% пры зніжэнні сярэдніх цэн экспарту на 19,7%, імпарту - на 11,6 %.

Апошнія навіны