BE RU EN

У Браславе прэзэнтуюць кнігу папы Францішка на беларускай мове

  • 14.08.2016, 14:12

Кніга складзеная з сарака гутарак з пантыфікам італійскага журналіста-ватыканіста Андрэа Тарнелі.

Пад час урачыстасцяў у гонар абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў, якія пройдуць 19-20 жніўня ў Браславе, адбудзецца прэзэнтацыя кнігі папы рымскага Францішка на беларускай мове «Імя Бога - Міласэрнасць» (Il nome di Dio Misericordia).

Прэзэнтацыю правядзе прыёр глыбоцкай Траецкай парафіі, Мікалай Ціхановіч, які быў кансультантам беларускага перакладу, піша krynica.info.

Кніга, якая ўбачыла свет у выдавецтве «Медысонт», выйшла накладам 950 паасобнікаў. Фінансава яе выданне падтрымаў Папскі фонд «Дапамога Касцёлу ў патрэбе».

Гэта - кніга-інтэрв'ю, складзеная з сарака гутарак з пантыфікам італійскага журналіста-ватыканіста Андрэа Тарнелі.

Апошнія навіны