Фотафакт: у Горадні прайшлі аўтамабільныя баі на выжыванне
- 14.08.2016, 13:30
Паводле правілаў, у аўтабаях павінен выжыць наймацнейшы, гэта значыць той, хто зможа з'ехаць з поля бою сваім ходам.
Экстрэмальнае шоў «Аўтабаі-2016» сабрала ў парку актыўнага адпачынку «Каробчыцкі Алімп» каля Горадні 12 аўтамабіляў з Горадні, Менска, Пінска, Ліды і Баранавічаў. Суровыя хлопцы на ўмацаваных аўтамабілях біліся да апошняга, піша tut.by.
Паводле правілаў, у аўтабаях павінен выжыць наймацнейшы, гэта значыць той, хто зможа з'ехаць з поля бою сваім ходам. Наймацнейшым стаў гарадзенец Сяргей Верамеенка.
Для гледачоў былі арганізаваны конкурсы і забавы. Наведвальнікі аўтабаёў змаглі пагуляць у лазертаг, фрысбі, пастраляць з лука ў адмысловым ціры, а таксама даследаваць наваколлі на пазадарожніках і выпрабаваць адзіны ў Горадні рэтрааўтамабіль ЛУАЗ-969.