BE RU EN

Эмацыянальнае інтэрв'ю праславіла кітайскую плыўчыху на ўвесь свет

  • 11.08.2016, 13:27

Бронзавая прызёрка Алімпіяды не магла даць рады з сабой цягам некалькіх секунд.

Кітайская плыўчыха Фу Юаньхуэй, якая здабыла бронзу на Алімпійскіх гульнях, пасля свайго выступу дала інтэрв'ю тэлеканалу CCTV, якое праславіла яе ў сетках.

Да ста сункаў з карэспандэнтам жанчына думала, што пераадолела дыстанцыю 100 метраў за 59 секунд, але наўпрост падчас інтэрв'ю даведалася, што праплыла гэтую адлегласць за 58,95 секунды, паведамляе lenta.ru.

Фу Юаньхуэй вельмі эмацыйна адрэагавала на ўласнае дасягненне і нават не магла даць рады з сабой цягам некалькіх секунд.

«Я магу плаваць так хутка? Я вельмі задаволеная! Я раскрыла ўвесь свой патэнцыял, я выкарыстоўвала ўсе свае сілы», - падзялілася плыўчыха з карэспандэнтам.

Як адзначае The Daily Mail, пасля шчырага інтэрв'ю папулярнасць Фу Юаньхуэй у Кітаі так вырасла, што за некалькі дзён на яе старонку ў сацыяльнай сетцы Weibo падпісалася блізу трох мільёнаў чалавек.

Апошнія навіны