BE RU EN

Рух на адцінку дарогі Менск-Гародня абмяжуюць

  • 10.08.2016, 18:48

Рух транспарту на адцінку дарогі Менск-Гародня Валожынскага раёна будзе абмежаваны заўтра, 11 жніўня.

Пра гэта паведамілі БелТА ў Дзяржаўтаінспекцыі Менскай вобласці.

"З 15.00 да 16.30 11 жніўня на 65 км аўтадарогі Менск-Гародня запланавана правядзенне следчага экспэрыменту. У сувязі з гэтым рух усіх тыпаў транспартных сродкаў на гэтым адцінку дарогі будзе часова абмежаваны ў абодвух кірунках", - паінфармавалі ў ДАІ.

Каб не ствараць коркі ДАІ рэкамендуе аўтаўладальнікам планаваць час і маршрут паездак з улікам гэтай інфармацыі.

Апошнія навіны