BE RU EN

Год таму загінуў адзін з арганізатараў тактычнай групы «Беларусь» на Данбасе

  • 10.08.2016, 16:43

Украінец Віталь Ціліжэнка загінуў падчас танкавай атакі прарасейскіх баевікоў пад Валнавахай.

Ён дапамагаў у стварэнні тактычнай групы «Беларусь», абараняў Еўрамайдан, быў добраахвотнікам АТА, паведамляе «Белсат».

36-гадовы Віталь Ціліжэнка загінуў, калі ягоны батальён ішоў на дапамогу вайскоўцам, якія папалі пад абстрэл баевікоў.

У рамках музейнага праекта «Клуб гістарычнага кіно» ў Кіеве сёння паказалі новы дакументальны фільм «Украіна. Рэаліі сучаснай вайны» рэжысёра Антона Цялежнікава, які прысвячаецца гадавіне гібелі Віталя.

Нагадаем, у лютым Віталя Ціліжэнку пасмяротна ўзнагародзілі нагрудным знакам «Герой-кіяўлянін». Таксама ўзнагароду атрымалі гамяльчук Міхаіл Жызнеўскі, які загінуў на вуліцы Інстытуцкай падчас рэвалюцыі 2014-га, і беларускі добраахвотнік Алесь Чаркашын.

У Кіеве Віталю Ціліжэнку і Міхаілу Жызнеўскаму ўсталяваны мемарыяльны знак.

Апошнія навіны