BE RU EN

Пазадарожнік з расейскімі нумарамі збіў дзіця на паркоўцы ў Віцебску

  • 10.08.2016, 12:49

ДАІ шукае відавочцаў здарэння.

9 жніўня прыблізна 11.20 На паркоўцы каля крамы «Ніка» на вуліцы Цітова, 136б у Віцебску «Volkswagen Tiguan» з расейскімі нумарамі ўчыніў наезд на 9-гадовае дзіця, паведамляе аддзяленне агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

Зараз ДАІ ўстанаўлівае відавочцаў ДТЗ і просіць адгукнуцца ўсіх відавочцаў здарэння або якія маюць якую-небудзь інфармацыю аб інцыдэнце.

Апошнія навіны