BE RU EN

Прызначанае новае кіраўніцтва рэдакцыі РБК

  • 7.07.2016, 15:04

Новае кіраўніцтва холдынгу прыступіць да абавязкаў з 14 ліпеня.

Кіраўнікамі аб'яднанай рэдакцыі РБК прызначаныя Лізавета Голікава і Ігар Траснікоў, паведамляе meduza.io.

Голікава і Траснікоў прыступяць да новых абавязкаў з 14 ліпеня. Як менавіта будуць размяркоўвацца паўнамоцтвы кіраўнікоў, невядома.

Ігар Траснікоў і Лізавета Голікава шмат гадоў працавалі ў «Коммерсанте»: Траснікоў - кіраўніком дзелавога блока, Голікава - галоўнай рэдактаркай сайта выдавецкага дома. З 2013 года абодва працуюць у ТАСС.

Нагадаем, кіраўніцтва рэдакцыі РБК у поўным складзе звольнілася 13 траўня. Галоўны рэдактар газеты РБК Максім Солюс быў зняты з пасады, холдынг таксама пакінулі шэф-рэдактарка Лізавета Асяцінская і галоўны рэдактар сайта Раман Баданін.

Апошнія навіны